Палёт — самастойнае перамяшчэнне аб'екта ў газападобным асяроддзі ці вакууме.
Гэтае перамяшчэнне можа здзяйсняцца як рэактыўнай цягай ці іншымі рухальнымі сродкамі, так і па інерцыі.
Кантроль вышыні палёту ў полі гравітацыі на хуткасці ніжэй за арбітальную патрабуе, акрамя надання паступальнага руху, ужывання сродкаў падтрымкі — статычных ці дынамічных; у першым разе гэта можа быць архімедава сіла атмасферы (калі яна ё) цела-крыніцы прыцягнення, магнітнае поле; у другім — пад'ёмная сіла газавай плыні, якая абцякае цела, форма якога дазваляе ствараць гэткую сілу ў такой плыні, або рэактыўная цяга, электрамагнітная сіла і да таго падобное.
Найбольш прыстасаванымі для працяглых кантралюемых актыўных палётаў ё лятаючыя птушкі і насякомыя, а таксама млекакормячыя з атрада рукакрылых і змерлых паўзуноў (рэптылій) з атрада птэразаўраў. Усе яны выкарыстоўваюць аэрадынамічны прынцып палёту, скарыстоўваючы пад'ёмныя ўласцівасці крыла.
Да таго ж, існуе мноства жывёл, здяйсняючых планіруючы ці парашутуваны палёт — павукі на павуцінні, аэрапланктон, лятаючыя малюскі і лятучыя рыбы, планіруючыя з дапамогай перапонкі ці скураной складкі млекакормячыя і паўзуны.
Сама хутка лятаючай жывёлінай прызнаны сокал сапсан, хуткасць яго пікіравання больш за 370 км/г.