Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982 , Мінск ) — беларускі журналіст , прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў », аўтар перадачы «Belsat Music Live » . З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці .
Біяграфія
Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску . Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе — факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу») . У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ . Стажыраваўся ў Польшчы , Літве , Швецыі , Германіі .
Прафесійная дзейнасць
У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by » (2008—2016 годы), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва », рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу » (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная », «Белорусская деловая газета », «Салідарнасць », «Музыкальная газета », «Мастацтва », «Студэнцкая думка », аўтар і вядучы праграм на «NetRadio », «Радыё Свабода », радыё «Мінск » («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам , 2005), «Радыё Рацыя » («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень » і «Басовішча » . Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя » з удзелам «N.R.M. » (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged » (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя » (2005—2007). Мэнэджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін » (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі » (2012) . Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка » (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 » (2011), «Тузін. Немаўля » (2012—2013) .
Ацэнкі
Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў », падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты » ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў» .
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com » пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі , сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку» .
Узнагароды і намінацыі
Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларускага рок-руху» (Сяргей Будкін і «Тузін Гітоў») («Рок-кола », 2007)
2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за трайны DVD і серыю канцэртаў «Тузін. Немаўля » (Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі (польск.) ( бел. ) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»)
2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за «Re:Песьняры » (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015»)
Спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне» за «Belsat Music Live » (The Adami Media Prize-2018)
Зноскі
↑ а б https://budzma.by/persons/syarhej-budkin.html
↑ а б в г Сяргей Будкін (бел.) . Будзьма беларусамі! (2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
↑ "Сяргей Будкін зьехаў у Вільню і ўзначаліў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці" . Беларуская служба Радыё «Свабода» . 2020-10-02. Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11 .
↑ Максімюк, Ян (2021-06-25). "Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі" . Беларуская служба Радыё «Свабода» . Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11 .
↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008 , pp. 322.
↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008 , pp. 44.
↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008 , pp. 44.
↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008 , pp. 44.
↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008 , pp. 45.
↑ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў (бел.) . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
↑ Самусик, Ольга . «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
↑ Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена . Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» (бел.) . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
↑ Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (бел.) (недаступная спасылка) . Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
↑ Пераможцы AD.NAK!-2015 (бел.) . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
↑ ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.) . Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.
Літаратура
Спасылкі